Вы ўсё лета шчыравалі ў агародзе і цяпер можаце пахваліцца памідорамі, перцамі і кабачкамі? Або загараючы на сонейку, павязвалі прыгожыя дызайнерскія рэчы?

Любіце гатаваць? Самастойна майструеце мэблю для ўласнай кватэры?

Тады наша традыцыйная акцыя «Супергаспадар» для вас.

Дасылайце на нашу пошту regionnews@rh.by лепшыя фотаздымкі, звязаныя з гаспадаркай.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. Мы размесцім іх для галасавання на сайце rh.by.

Адзін найлепшы здымак абяром самі. Другі – абяруць нашы чытачы падчас галасавання.

Для пераможцаў мы падрыхтавалі падарункі.

Дасылаць здымкі могуць нашы чытачы ад 8 жніўня да 7 кастрычніка. Пасля  мы размесцім на нашым сайце rh.by галасаванне. А 14 кастрычніка мы абвесцім вынікі акцыі.

У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра сваё фота і сябе. Фотаздымкі, дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце «Супергаспадар».

Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.

• Текст доступен на языке: Русский