Пра знаходку Маладзечанскаму РАУС паведаміў грыбнік. Ён знайшоў снарад у лесе каля вёскі Запалякі.
Праваахоўнікі ачапілі месца да прыезду сапёрна-піратэхнічнай групы.
Спецыялісты вайсковай часці 3310 ўсталявалі, што гэта была фугасна-авіяцыйная бомба.
На іх думку, у гады вайны авіябомбу выкарыстоўвалі ў мэтах агітацыі, альбо яна была запальнай.
Снарад не адпавяде па параметрах па памеру і вазе. Ёсць падставы меркаваць, што першымі артэфакт знайшлі, так званыя, «чорныя капальнікі». Снарад быў напалову адкапаны, мабыць, завяршыць пачатае да канца ім не ўдалося.
Сапёры абследавалі прылеглую тэрыторыю і знайшлі фрагменты яшчэ аднаго ідэнтычнага снарада, толькі ўжо разарванага. Першую авіябомбу спецыялісты транспартавалі на падрыўную пляцоўку для далейшага знішчэння.
Міліцыя нагадвае грамадзянам, што ў выпадку выяўлення небяспечных прадметаў іх катэгарычна забаронена чапаць. У першую чаргу, неабходна зрабіць паведамленне на лінію «102».
• Текст доступен на языке: Русский