За п’янку і крадзеж затрымалі цяжарную жанчыну на Магілёўшчыне

30-гадовую цяжарную жыхарку Магілёва затрымала міліцыя за распіццё алкаголю ў грамадскім месцы і дробны крадзеж, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

На пытанне, навошта жанчына падчас цяжарнасці піла алкаголь, яна адказала, што яна думае, ці пакідаць дзіця, бо ў яе ўжо ёсць двое.

Акрамя таго, затрыманая адзначыла, што старэйшыя ёй «вельмі нават удаліся» і пры такім ладзе жыцця: падчас цяжарнасцяў яна і піла, і курыла.

• Текст доступен на языке: Русский