Я як мама вельмі перажываю за дачку. Устаю з думкамі аб рэабілітацыі і кладуся з гэтымі думкамі. Каб дапамагчы дачцэ, самім нам грошай не сабраць. Любая дапамога для нас вельмі дарагая.

Для чаго неабходная дапамога

Дыягназ Сашы: ДЦП, спастыка-атактычная форма 3 ступені цяжкасці, спастычны тэтрапарэз, спастычны падвывіх галовак сцёгнаў, плоска-вальгусная дэфармацыя ступняў. Затрымка маўленчага развіцця. Страта здароўя самая складаная, 4 ступені.

Сума, неабходная для курса ў цэнтры інтэнсіўнай тэрапіі “Олінэк” у Варшаве, Польшча – 5280 злотых за лячэнне, 1560 злотых – пражыванне, 300 рублёў – за праезд.

Агулам трэба сабраць 1950 еўра.

Пакуль сабралі толькі 365 еўра. Засталося сабраць 1585 еўра і 280 долараў на лекі. Гэта вялікая сума для нас, адным нам не справіцца.

На лекі трэба 280 долараў, гэта 7950 грыўняў. Лекі ўкраінскія, уколы 10 штук па 2 мл.

Сашачцы неабходна прайсці чарговы курс рэабілітацыі ў цэнтры інтэнсіўнай тэрапіі “Oлінэк” ад 16 да 27 верасня. Аванс у 200 еўра аплацілі, усе дакументы ёсць. Медыкаментознае лячэнне Сашы неабходна пачаць праз месяц.

За мінулы перыяд рэабілітацыі, Сашачка добра ўмацавала рукі і спіну. Робіць крокі з падтрымкай на хадунках, ужо без дапамогі тэрапеўта часам атрымоўвалася прайсці самой у хадунках. Мы былі ў захапленні! Хаця гэты скачок можа некаторым падавацца нязначным, у мяне слёзы каціліся ад шчасця.

У канцы рэабілітацыі здымалі відэа дасягненняў Сашкі пры хадзьбе. Паволі асвойваем бегавую дарожку і веласіпед.

Наш тэрапеўт Матэвуш быў задаволены поспехамі Сашы. Тэрапеўты, якія займаліся з ёй раней, а мы былі ў цэнтры шэсць разоў, захапляліся Сашай. Фізіятэрапеўт сказаў, што такой працавітай дзяўчынкі яшчэ не сустракаў.

Саша выконвала ўсе заданні, часам злавалася, калі не атрымоўвалася, але цвёрда ішла да мэты. Сашка адужала. На вераснёўскай рэабілітацыі будзем умацоўваць ножкі – дзе ўмацоўваць, дзе расслабляць. Будзем спрабаваць стаяць каля падтрымкі.

Якія дасягненні ў Сашы

У красавіку зрабілі ёй новыя артэзы, спецыяльна па яе ножцы. У артэзах яна лепш становіцца і робіць крокі больш упэўнена. Без артэзаў нам ніяк не абысціся. Цана немаленькая, 900 еўра. З артэзамі вельмі добра займацца як дома, так і на вуліцы. Асвойваем спецыялізаваны ровар. Сашка гэта любіць, толькі педалі круціць пакуль не навучылася.

Мы вельмі задаволеныя такім прагрэсіўным курсам. Купілі хадункі менавіта для яе. Узялі больш складаныя, не локцевыя. На прамых руках складана ісці. Рукі ў Сашкі мацнейшыя, чым ножкі.

Пальчыкі на ручках ужо разгінаюцца, дробная маторыка добрая. На тэрапіі рук Сашку навучылі здымаць і надзяваць футболку, і дома яна імкнецца зрабіць гэта сама. Яна нікому не дазваляе дапамагаць, паволі ўсё спрабуе рабіць сама. Гэта вялікі прагрэс. І шкарпэткі спрабуе надзець сама, і штонікі.

Саша разумее ўсю гаворку, ведае ўсе колеры, з задавальненнем займаецца з лагапедам у карэкцыйным цэнтры і дома з мамай і старэйшай сястрычкай.

Вельмі любіць гуляць з дзеткамі. Дзякуючы нейралагапеду ў Польшчы навучылася расказваць вершы па малюнках, не гаворачы пры гэтым. Гэта такі метад для дзяцей, якія не могуць гаварыць.

Тазасцёгнавыя суставы вельмі хвалююць. Пакуль падвывіхі, калі будуць вывіхі, спатрэбіцца аперацыя, гэтая вельмі цяжка. Вырашылі з артапедам усё ж такі пачакаць і спадзяёмся на лепшае.

З мовай у Сашы праблемы. Гаворыць толькі «мама» і нешта па-свойму. Сліна вельмі цячэ. Пакуль з гэтым справіцца нам не атрымліваецца ніяк.

Колькі мы зрабілі за дзевяць год

Усе гэтыя дзевяць гадоў мы змагаемся з хваробай і дасягнулі многага.

Саша сама можа есці, навучылася сядзець і садзіцца таксама сама, злазіць пры дапамозе рук, а не на локцях, куды трэба, дапаўзае. Есць усё. Любіць займацца фізкультурай дома з мамай і з сястрой. Вельмі стараецца зрабіць усё па магчымасці.

Мы лячыліся з Сашай у Бараўлянах, у Мінску. Прайшлі сем рэабілітацый ва Украіне ў Трускаўцы, у клініцы Казяўкіна. Былі двойчы на дэльфінатэрапіі. Лячыліся і лечымся дарагімі медыкаментамі, якія заказваем у Польшчы, Германіі, Украіне. Прайшлі шэсць курсаў рэабілітацыі ў цэнтры “Олінэк” у Варшаве.

Сашка ў нас Баец з вялікай літары!

Бывае, у мяне так балюча на душы. Абдыму яе, пагляджу на ўсмешку – і адразу становіцца лягчэй. Яна смяецца, і нашыя сэрцы напаўняюцца шчасцем. Часам думаю: колькі сілы волі, колькі старання ў гэтым маленькім чалавечку!

Як дапамагчы

Адрас Аляксандры Якушэнкі: Мінская вобласць, Мядзельскі раён, к. п. Нарач, вуліца Кастрычніцкая, 33/32. Тэлефон: 8 (01797) 25-192.

Рэквізіты для дапамогі:

WEBMONEY:

  • E337275010761 – еўра;
  • Z327686281157 – долары;
  • R194764232739 – расійскія рублі;
  • B411825951365 – беларускія рублі.

Дабрачынныя рахункі адкрытыя ў цэнтры банкаўскіх паслуг ААТ «АСБ Беларусбанк» Мядзел, вул. Набярэжная, 4. УНП 600198997, МФО 153001769, БІК AKBBBY21601. Беларускія рублі – транзітны рахунак №BY20AKBB38193821903436100000 на дабрачынны рахунак №BY96 AKBB 3134 0000 0509 5612 0619BYN у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы.

Расійскія рублі – транзітны рахунак №BY25AKBB38193821084106100000 на дабрачынны рахунак №BY07 AKBB 3134 0000 0508 8612 0619 RUB у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы.

Долары ЗША – транзітны рахунак №BY25AKBB38193821084106100000 на дабрачынны рахунак №BY67 AKBB 3134 0000 0508 4612 0619USD у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы.

Еўра – транзітны рахунак №BY25AKBB38193821084106100000 на дабрачынны рахунак №BY36 AKBB 3134 0000 0509 9612 0619EUR у цэнтры банкаўскіх паслуг №619, бестэрміновы.

Прызначэнне плацяжу: Мацкевіч Наталля Рыгораўна на лячэнне і рэабілітацыю дачкі Якушэнкі Аляксандры Паўлаўны.

Нумар МТС для папаўнення баланса: +37533 381 66 21 зарэгістраваны на Наталлю Мацкевіч.

Беларусбанк карта mastercard 5470 8700 4571 8752 да 05/22 дзейнічае ва ўсіх краінах. Аформленая на маму Сашы Мацкевіч Наталлю Рыгораўну.

• Текст доступен на языке: Русский