Пра гэта карэспандэнту расказалі ў Літоўскім цэнтры культуры, адукацыі і інфармацыі ў Рымдзюнах.

Ад 1950-х гадоў у вёсцы дзейнічае аматарскае аб’яднанне традыцыйнай народнай культуры «Жыльвіціс» («Вярба»). Гарбата стане брэндам калектыву.

Калі дакладней, гарбаты будзе некалькі гатункаў – для даўгалецця, імунітэту, ад прастуды, ад бранхіту.

Удзельнікі калектыву разам з намеснікам дырэктара цэнтра Наталляй Бялячыц і народным майстрам і траўніцай Марыяй Мажэйкене ўжо назбіралі траў на рымдзюнскіх лугах, у лесе і на мясцовых падворках. Ёсць кветкі чабору, ліпы, календулы, а таксама ісоп, душыца, меліса, мята і іншыя зёлкі.

Эмблему гарбаты ўжо замовілі ў Астраўцы. Ільняныя мяшэчкі для траў пашыюць самі.

– Гарбатай будзем частаваць шматлікіх гасцей, што наведваюць нашы ўнікальныя мясціны, – кажа Наталля Бялячыц.

А падаваць гарбату будуць з фірмовымі літоўскімі пончыкамі ад мясцовых гаспадынь і духмяным мёдам.

Больш пра Рымдзюны чытайце ў наступным нумары «Рэгіянальнай газеты» і пазней – на сайце rh.by.

• Текст доступен на языке: Русский