Кіроўца справакаваў ДТЗ і ўцёк. ДАІ Маладзечна шукае сведкаў здарэння

Чацвёртага жніўня каля 17.20 невядомы кіроўца на аўтамабілі меркавана маркі «Сітраен», рухаючыся з хуткасцю 53 кіламетры ў гадзіну па аўтадарозе «Мінск – Маладзечна – Нарач» з боку Мінска да Маладзечна выехаў на сустрэчку.

Тым самым ён прымусіў кіроўцу аўтамабіля «Опель», які ехаў у напрамку Мінска змяніць хуткасць і траекторыю.

Гэта прывяло да з’езду ў прыдарожны кювет аўтамабіля «Опель». Тым самым кіроўца «Сітраена» стварыў апошняму аварыйную абстаноўку.

ДАІ просіць сведак і відавочцаў здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вул. Т. Дудко, 1- 18 або па тэл. 8 (0176) 74-53-40, 74-53-43 альбо 102.