Фота billionnews.ru.

У Мацькаўскай і Нароцкай амбулаторыях – новыя фельчары, а ў Шылавіцкім – загадчык.

Маладыя спецыялісты працуюць ад першага жніўня. Усе трое – з Вілейкі і Вілейскага раёна, выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта.

Аляксандр Ганчароў – доктар-анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Яго жонка ўжо два гады працуе ў Вілейцы хірургам, а маці маладога доктара Святлана Ганчарова – псіхіятр.

У педыятрычным аддзяленні паліклінікі з’явіўся новы ўчастковы доктар-педыятр Дыяна Раманоўская.

А доктар агульнай практыкі Таццяна Ляшкевіч размеркавалася ў медыцынскую лабараторыаю ў Людвінова на пасаду загадчыцы.

У супрацьтуберкулёзным кабінеце цяпер працуе новы спецыяліст–фтызіятр Павел Занкевіч, ураджэнец Шылавічаў.

А загадчыкам аддзялення хуткай дапамогі стаў Аляксандр Шырочын, які працаваў тут доктарам.

Яшчэ трое маладых спецыялістаў размеркаваліся на раён у ФАПы: фельчары Любоў Ляшкевіч і Дар’я Лях працуюць у Мацькаўскай і Нароцкай амбулаторыях, Кацярына Маліноўская – загадчыца  Фапа ў Шылавічах.

Штат раённай бальніцы спецыялістамі укамплектаваны. Ёсць вакансія доктара ў Іжскай амбулаторыі, паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме.