Фота vk.com/hcdinamomolodechno

Распавядаем пра чарговую перамогу маладзечанцаў. І ужо сёння «Дынама» згуляе з «Шахцёрам».

У гэту суботу, 10 жніўня, хакеісты «Дынама-Маладзечна» правялі чацвёрты матч у рамках Кубку Салея.

Дынама-Маладзечна – Віцебск – 11:0 (5:0, 2:0, 4:0)

Дынамаўцы захапілі перавагу на першых хвілінах гульні. А ужо на другой хвіліне адзначыўся Баярчук з перадач Зубрыцкага і Шэлега. У першым перыядзе маладзечанцы забілі пяць шайб, тым самым яны даказалі, што з’яўляюцца фаварытамі ў гэтай гульні. У двух астатніх перыядах «Дынама» зрабіла яшчэ шэсць шайбаў.

Кучкін аформіў хет-трык, Баярчук і Несцераў адзначыліся дзвюмя шайбамі. Дрындрожык, Зямлянкін, Сырэй і Бабко запісалі на свой рахунак па шайбе.

Гэта чацвёртая перамога маладзечанскіх хакеістаў у Кубку Салея.

Лепшыя гульцы: Лісічкін – Пузатаў.

12 жніўня ў 19:00 «Дынама» згуляе з «Шахцёрам».

Гэта гульня будзе матчам за выхад у фінал чатырох Кубка Салея.

• Текст доступен на языке: Русский