Фота pikabu.ru.

Ад пачатку года ў Беларусі стала больш наездаў на людзей на пешаходных пераходах.

Найбольш наездаў здарылася з-за адсутнасці трохкутнікаў бачнасці ў зоне пешаходных пераходаў з-за стаянкі машын на пешаходных пераходах, скрыжаваннях і бліжэй за 15 метраў ад іх.

ДАІ нагадвае, што згодна з ПДР Рэспублікі Беларусь прыпынак і стаянка транспартных сродкаў забараняюцца:

п. 143.3 – «на пешаходных пераходах і бліжэй за 15 метраў ад іх у абодва бакі »;

п. 143.4 – «на скрыжаваннях і бліжэй за 15 метраў ад краю праезнай часткі дарогі, што перасякаецца (акрамя жылых зон), за выключэннем боку насупраць бакавога праезду трохбаковых скрыжаванняў, якія маюць суцэльную лінію гарызантальнай дарожнай разметкі або суцэльную раздзяляльную паласу ».

Каб больш абараніць пешаходаў, у тым ліку непаўналетніх, Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна праводзіць рэйды, каб знайсці і спыніць дадзеныя парушэнняў ПДР.

• Текст доступен на языке: Русский