Пенсіянерка з Ашмяншчыны ў ліпені пайшла ў грыбы і знікла. Яе шукае міліцыя

19 ліпеня каля 9.30 жыхарка Ашмяншчыны 78-гадовая Стасяловіч Я. С. выйшла са свайго дома і пайшла ў грыбы.

Прыкметы: на выгляд 75-80 гадоў, сярэдні рост і целасклад, авальны твар, карыя вочы.

Калі нехта ведае пра месца знаходжанне зніклай, следчыя просяць паведаміць ў Ашмянскі РАУС па тэлефоне 8 (01593) 44442 або ў Ашмянскі РАСК 8 (01593) 71254.

 

• Текст доступен на языке: Русский