Нож, якім сын пагражаў маці. Фота забяспечанае Юліей Крук.

55-гадовая маладзечанка паведаміла ў міліцыю, што мінулай ноччу п’яны сын здзекаваўся з яе, біў і катаваў. Патэлефанаваць у міліцыю і расказаць аб тым, што здарылася, жанчына змагла толькі праз 12 гадзін.

Інцыдэнт адбыўся ў гарадской кватэры, дзе маці з сынам пражываюць сумесна. У гэтую кватэру міліцыянеры не раз прыязджалі супакойваць 29-гадовага сына.

На гэты раз, вярнуўшыся дадому позняй ноччу нападпітку, малады чалавек зноў стаў тэрарызаваць маці. Схапіўшы кухонны нож, крычаў «буду рэзаць цябе».

Жанчына ніколі не сутыкалася з такой агрэсіяй сына, таму пагрозу на гэты раз ўспрыняла рэальна. Спрабуючы вырвацца з рук дэбашыра, маці парэзала палец, а наўздагон атрымала ўдары па галаве.

Аказалася, сыну не хапала грошай на выпіўку. Ён душыў маці бінтам, заломваў пальцы на руках.

Жанчына не магла ні патэлефанаваць у міліцыю, ні звярнуцца да суседзяў. Заставалася адзінае – даць грошай, распавялі карэспандэнту ў Маладзечанскім РАУС.

Праваахоўнікі высветлілі, што ў апошні час мужчына заахвоціўся да алкагольных напояў і гульні ў онлайн-казіно.

Абразы і скандалы, аж да страты прытомнасці, сталі «нормай жыцця» ў гэтай кватэры. З-за дэбашыра стала баяцца начаваць ва ўласным доме.

У дзеяннях мужчыны угледжваюцца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт. 186 КК Рэспублікі Беларусь «Пагроза забойствам». Матэрыялы праверкі перададзеныя маладзечанскім следчым.

 

• Текст доступен на языке: Русский