Фота lidanews.by.

Віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Кухараў у эфіры тэлеканала АНТ распавёў, калі з’явіцца магчымасць скараціць тэрмін адключэння гарачай вады ў міжацяпляльны перыяд, паведамляе БЕЛТА.

Па словах Уладзіміра Кухарава, у краіне цяпер тэрмін адключэння гарачай вады не перавышае 14 дзён. «Яго можна скарачаць, і мы будзем рухацца ў гэтым напрамку», – сказаў ён.

Віцэ-прэм’ер растлумачыў, што раней для пракладкі цеплавых сетак выкарыстоўваліся металічныя трубы, цяпер — больш даўгавечныя ПІ-трубы, якія могуць эксплуатавацца больш за 50 гадоў.

«Калі мы ў поўным аб’ёме пяройдзем на ПІ-трубы, з’явіцца магчымасць значна скараціць тэрміны адключэння гарачага водазабеспячэння», – дадаў ён.

• Текст доступен на языке: Русский