У Смаргоні эвакуіравалі людзей з чыгуначнага вакзала з-за сумкі

Днём у панядзелак, 12 жніўня, на чыгуначнай станцыі ў Смаргоні знайшлі безгаспадарную сумку. У мэтах бяспекі эвакуіравалі людзей.

Пра знаходку у Смаргонскі РАУС паведаміла дзяжурная па чыгуначным вакзале. На месцы працавалі следча-аператыўныя і сапёрна-піратэхнічныя групы, МНС, медслужбы. Праваахоўнікі эвакуіравалі работнікаў і наведнікаў станцыі.

У выніку выбухованебяспечныя і іншыя падазроныя прадметы не выявілі. Аказалася, што ў заплечніку былі прадукты харчавання. Цяпер іх уладальніка шукаюць. Чыгуначны вакзал працуе ў штатным рэжыме, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский