Валожынскі РАУС шукае Лявонція Васільевіча Радына, які з’яўляецца інвалідам першай групы.

9 жніўня каля 12 гадзін сышоў з дому ў невядомым накірунку, да цяперашняга часу дадому не вярнуўся і яго месцазнаходжанне невядома.

Лявонцій Радына.
Фота minobl.mvd.gov.by

Прыкметы: на выгляд 70 гадоў, рост каля 170 см., сярэдняга целаскладу, валасы сівыя, коратка стрыжаны, носіць бараду і вусы, гаворка часам невыразная, памер абутку 42.

Асаблівыя прыкметы: шнар на левай шчацэ каля 1 см., бяльмо на правым воку (аслеп), са слабым слыхам.

На момант знікнення быў апрануты: камуфляваная шапка, куртка сіняя осенняя на спіне (на плячах) чырвоная ўстаўка ў выглядзе паўкола і надпіс белымі літарамі (змест невядомы), кофта зялёная з фіялетавымі палоскамі на рукавах, майка сіняя з кароткім рукавом, штаны камуфляваныя, штаны цёмныя спартыўныя, шэрыя трусы, чырвоныя вязаныя шкарпэткі з шэрымі палосамі, тонкія шкарпэткі чырвона-шэрыя ў палоску, чорныя гумовыя боты 43 памеру.

Пры сабе меў: лыжку і яблыкі ў кішэнях курткі.

Валожынская міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне Лявонція Радына, паведаміць па тэлефонах: 8(01772)55302, 8(01772)54021, 8(029)685-53-02, 8(029)827-66-40, 8(029)152-22-98.