Якуцк. Фота wikipedia.org

Днямі да нас у рэдакцыю прыйшоў ліст з Якуцка. Праз «Рэгіянальную газету» жыхарка гэтага горада Валянціна Няпомняшчых шукае маладзечанку Канапельку Ганну Ціханаўну.

«Мяне папрасілі дапамагчы ў пошуках сяброўкі, жыхаркі Маладзечна Ганны Ціханаўны Канапелькі, – піша Валянціна. – Яна ў канцы 1970-х працавала ў Якуціі, у сяле Чурапча, на хлебапякарні. Там яна пасябравала з мясцовай жыхаркай Зояй Афанасьеўнай Максімавай. Яны доўгі час падтрымлівалі зносіны, а потым сувязь перарвалася.»

Спадарыня Зоя вельмі хвалюецца і хоча знайсці сяброўку з Маладзечна.

Ганна Ціханаўна, калі вы чытаеце гэты артыкул, патэлефануйце, калі ласка, у  «Рэгіянальную газету» па тэлефоне 8 (0176) 537806.

 

• Текст доступен на языке: Русский