Фота vk.com/hcdinamomolodechno

Маладзечанскія хакеісты аформілі валявую перамогу ў Салігорску 12 жніўня.

«Дынама» і салігорскі «Шахцёр» правялі ключавы матч у сваёй групе. Не гледзячы на тое, што каманды былі рэзультатыўнымі ў мінулых матчах, гэтая гульня аказалася самай безгалявой для абодвух калектываў.

«Шахцёр» і «Дынама» вырашылі зыход сустрэчы ў серыі булітаў. Малюцін, які ратаваў вароты гарнякоў, не змог узяць удар Артура Дрындрожыка. А Іваноў, які абараняў вароты маладзечанцаў, адбіў усе тры кідкі хакеістаў «Шахцёра». Такім чынам, Аляксей стаў лепшым гульцом матча і прынёс сваёй камандзе перамогу ў гэтым паядынку.

У апошнім туры «Дынама» згуляе дома з «Брэстам», а «Шахцёр» на сваёй пляцоўцы прыме «Віцебск». Падапечным Дзмітрыя Краўчанка неабходна абыграць брэсцкіх хакеістаў у асноўны час, каб аформіць першае месца ў групе незалежна ад гульні ў Салігорску.

Абодва матчы пройдуць у сераду, 14 жніўня, і пачнуцца ў 19:00.