Фота sputnik-abkhazia.ru.

Турнір па хуткасный зборцы кубіка Рубіка зладзяць у Вілейскай гімназіі №1 «Логас» восьмага верасня.

На спаборніцтвы прыедуць каля 50 удзельнікаў з Беларусі. Турнір у Вілейцы ладзяць упершыню пры падтрымцы клуба па зборцы галаваломак «КУБ’ON» Полацкага дзяржуніверсітэта, Беларускай федэрацыі спідкупінга і гімназіі №1 «Логас».

Удзельнікі паспаборнічаюць у традыцыйнай зборцы, у зборцы кубіка 2Х2, пірамідцы (Pyraminx) і мегамінкс (Megaminx).