фота аўтара.

Для школьнікаў Вілейшчыны ўрачыстыя лінейкі правядуць другога верасня, распавялі ў аддзеле адукацыі.

Па словах спецыялістаў, разглядалі варыянт свята 31 жніўня ў суботу, але спыніліся на панядзелку.

Сёлета школы на Вілейшчыне не зачыняліся і не рэарганізоўваліся. А вось дашкольных устаноў стала менш.

Зачынілі дзіцячы садок у Асіпавічах.

Нагадаем, што сёлета ў сакавіку на сустрэчы райвыканкама з мясцовымі жыхарамі ў Асіпавічах абмяркоўвалі закрыццё садка. Тады па спісе ў садку было 12 чалавек, а хадзілі два-тры.

Тады ж паабяцалі, калі садок зачыняць, наладзіць падвоз дзяцей у суседнія Шылавічы.