Летась на фэсце. Фота nationalcultures.by.

25 жніўня ў Ракаве, на Валожыншчыне, правядуць чацвёрты фестываль «Ракаўскі фэст».

Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі.

Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 1930-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на  савецка-польскім памежжы і атрымаў неафіцыйны статус сталіцы кантрабандыстаў.

Праграма

  • выступленні калектываў і артыстаў з Польшчы, Літвы, Аўстрыі і Беларусі
  • прэзентацыя беларускай, польскай, габрэйскай і літоўскай культур
  • выставы
  • адкрыццё мемарыяльнага комплексу у гонар пісьменніка Сяргея Пясецкага
  • кірмаш
  • выстава-продаж, паказы, інтэрактыў
  • эка-двор
  • дзіцячая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі і конкурсам малюнкаў крэйдай
  • літаратурны падворак
  • інтэрактыўная пляцоўка – танчым і спяваем разам
  • кулінарны батл
  • квэст
  • бясплатныя экскурсіі па Ракаву;
  • мастацкі пленэр
  • Гурт “Лявон Вольскі” (Беларусь) і “Tekla Klebetnica” (Польшча).

• Текст доступен на языке: Русский