NEXTA: на будаўнічай пляцоўцы АЭС у Астраўцы памёр рабочы. Здарэнне пацвердзілі астравецкія следчыя

Надзвычайнае здарэнне адбылося на будаўнічай пляцоўцы АЭС у Астраўцы. Паводле папярэдняй інфармацыі на будоўлі электрастанцыі загінуў рабочы. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.

Загінулы – працаўнік падраднай будаўнічай арганізацыі Б. На АЭС ён працаваў кранаўшчыком.

Надзвычайнае здарэнне belsat.eu пацвердзілі ў Астравецкім райаддзеле Следчага камітэта. Разам з тым падрабязнасці і абставіны інцыдэнту пакуль не паведамляюцца.