Фота з архіва РГ.

11 з іх педагагічныя работнікі, адзін повар, які пойдзе ў дзіцячы садок. Пра гэта карэспандэнту расказала галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі спорту і турызму Вілейскага раёна Алена Рослік. 

У дзевяці чалавек вышэйшая адукацыя, у двух – сярэдняя спецыяльная, у аднаго – прафесійна-тэхнічная. Шэсць чалавек вучыліся па мэтавым накіраваніі. Цяпер вярнуліся адпрацоўваць.

Большасць – выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка. Ёсць настаўнікі пачатковых класаў, беларускай мовы і літаратуры, біялогіі і геаграфіі, гісторыі, музыкі, замежнай мовы. Ёсць таксама лагапед, сацыяльны педагог і спецыяліст дашкольнай адукацыі.

Пяць маладых спецыялістаў пойдуць працаваць у раён, сем – у горад.

Па традыцыі іх урачыста прадставяць калегам на раённай педагагічнай канферэнцыі ў канцы жніўня.