На вуліцы стрыт-фуда ў Маладзечне ладзяць вечарыну.

Удзельнікаў чакае фотавыстава аб жыцці людзей з інваліднасцю. Майстар-клас па элементах маскіроўкі, дэтэктыўны квэст ад «Рэгіянальнай газеты» і гульні ў мафію. Можна прыйсці кампаніяй або знайсці сяброў на месцы. Колькасць удзельнікаў квэста абмежаваная.

На свяце будзе скрыня для дабраахвотных ахвяраванняў. Сродкі пойдуць на лячэнне дзесяцігадовага хлопчыка Антона з Маладзечаншчыны. Яго мама адна выхоўвае траіх дзяцей. У яго ёсць генетычнае захворванне, з-за якога складана перамяшчацца.

Апранайцеся таксама ў стылі «Мафія» – сярод гасцей у касцюмах будзе конкурс. Удзел бясплатны.

Пачатак у 18:30.

• Текст доступен на языке: Русский