У Маладзечне 14-гадовага хлопчыка насмерць збіў цягнік

Фота t.me/pressmvd

Сёння раніцай у Маладзечне пасажырскі цягнік насмерць збіў 14-гадовага хлопчыка на чыгуначным пераездзе.

Як паведамляе прэс-служба МУС, трагедыя адбылася сёння раніцай у 10 гадзін. Васьмікласнік пераязджаў чыгуначныя пуці на ровары па пешаходным насціле.

Хлопчык прапусціў штадлер, які рухаўся ў напрамку Маладзечна, але не заўважыў набліжэнне пасажырскага цягніка Гродна-Мінск, які ехаў у сустрэчным кірунку.

Хлопец быў у навушніках, ён працягнуў рух і трапіў пад цягнік. Ад атрыманых траўмаў падлетак памёр на месцы.

Дапоўнена. Хлопец, які загінуў на чыгунцы ў Маладзечне, быў хакеістам

У канцы мая на Маладзечаншчыны ўжо быў смяротны выпадак на чыгуначным пераездзе. Тады 11-гадовы школьнік загінуў у вёсцы Краснае.

«Імгненне – і на вачах сшыткі разлятаюцца». Відавочцы расказваюць, як здарылася трагедыя з 11-гадовым хлопчыкам на станцыі Уша

Фота t.me/pressmvd
Фота t.me/pressmvd

• Текст доступен на языке: Русский