Фота t.me/pressmvd

Сёння раніцай, 14 жніўня, загінуў 14-гадовы выхаванец дзіцяча-юнацкай школы «Маладзечна-2018» Андрэй М. У першынстве Беларусі сярод юнакоў 2005 года нараджэння Андрэй выступаў за каманду з роднага горада.

Пра падрабязнасці здарэння распавёў трэнер ДЮСШ «Маладзечна-2018» Аляксандр Граковіч.

– Ён ехаў раніцай на трэніроўку, а 10 гадзіне ў іх быў сняданак. Пераязджаў на ровары ў навушніках чыгуначны пераезд, трапіў пад цягнік. Незразумела, як усё гэта адбылося – там месца такое, што ў два бакі ўсё праглядаецца, людзі махалі, крычалі… Вялікае гора.

Граковіч распавёў, што трэніроўкі пачаліся зусім нядаўна. Трэнер працуе з камандай літаральна тыдзень. Ён кажа, што Андрэй быў фізічна дужым, добрым, выдатна гуляў у абароне.

– Ходзім цяпер усё, рукі трасуцца, не разумеем, як такое магло здарыцца, – прызнаецца Граковіч.

Вячэрні матч «Дынама» з «Брэстам» пачнецца з хвіліны маўчання.

• Текст доступен на языке: Русский