Фота носіць ілюстрацыйны характар. alpinist.com

Супрацоўнікі Службы па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі Грузіі ў ходзе пошукавай аперацыі знайшлі целы двух з трох зніклых турыстак з Беларусіна гары Тэтнульдзі ў рэгіёне Самэгрэла-Верхняя Сванетыя.

Трэцяя беларуска выратавана. У службе ацанілі стан пацярпелай грамадзянкі Беларусі як вельмі цяжкі, яна будзе дастаўлена ў бальніцу.

Паведамленне пра знікненне турыстак паступіла ў службу выратавання ў сераду ўвечары. Яны знаходзіліся ў складзе групы альпіністаў, якія вярталіся на базу. Жанчыны зніклі па шляху да базы. Пошукава-выратавальная аперацыя працягвалася да ночы, а потым была адноўлена ў чацвер раніцай з падключэннем верталёта паліцыі МУС Грузіі.

• Текст доступен на языке: Русский