Віляйчанін выглянуў у акно і ўбачыў, што гарыць яго аўтамабіль

Пра тое, што на стаянцы каля шматкватэрнага дома па вуліцы Гарадзішчанскай у Вілейцы гарыць аўтамабіль, выратавальнікам паведамілі 14 жніўня ў дзевяць раніцы.

– Калі спецыялісты прыехалі на месца, машыну ўжо патушылі. Гэта зрабіў чалавек, які праязджаў міма і ўбачыў узгаранне. Ён выклікаў МНС і пачаў тушыць аўтамабіль сваім вогнетушыцелем. У гэты ж час па выпадковасці ў акно выглянуў гаспадар машыны. Ён выбег на вуліцу і далучыўся да тушэння, – распавёў карэспандэнту старшы інспектар нагляду і прафілактыкі Дзмітры Кляшняк.

Аўтамабіль загарэўся ззаду, ў тым месцы, дзе была разетка, праз якую падключаюць электраабсталяванне для прычэпа.

У выніку згарэла разетка, аплавілася праводка і выгарала невялікая частка бампера.

Верагодная прычына – кароткае замыканне электраправодкі.

 

• Текст доступен на языке: Русский