Фота sb.by

Сёння, 15 жніўня, пачнецца міжнародная экалагічная экспедыцыя па замерах «нулявога фону» на тэрыторыі, якая прылягае да пляцоўкі збудаванні Беларускай АЭС у Астравецкім раёне.

У складзе экспедыцыі будуць прадстаўнікі міжнароднай экалагічнай грамадскай арганізацыі «Зялёны крыж», Агенцтва экалагічнай бяспекі «Альфа-Х91», навукова-асветніцкай арганізацыі «Энергія і Экалогія» і іншых грамадскіх і спецыялізаваных арганізацый.

Экалагічная экспедыцыя праводзіцца па ініцыятыве Беларускай АЭС.

У ходзе экспедыцыі атрымаюць незалежную экспертную адзнаку зыходных умоў навакольнага асяроддзя ў раёне будаўніцтва АЭС. Таксама эксперты правядуць палявы гама-спектраметрычны здымак, адбяруць пробы паветра, вады, глебы, донных адкладаў і расліннасці. Затым вызначаць актыўнасць радыенуклідаў у адабраных пробах і падрыхтуюць справаздачу аб выніках працы.

Палявы этап экспедыцыі пройдзе да 20 жніўня.

Атрыманая ў ходзе экспедыцыі інфармацыя аб стане экалагічнай, радыяцыйнай, ядзернай бяспекі ў раёне будаўніцтва АЭС, а таксама высновы і прапановы эколагаў будуць прадстаўлены шырокай грамадскасці.

• Текст доступен на языке: ruРусский