Па

Як распавялі карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» ва ўпраўленні адукацыі Смаргонскага райвыканкама, сёлета ў раён прыдуць каля 20 маладых педагогаў. Дакладную лічбу пакуль не агучваюць. Некаторых яшчэ чакаюць.

Сёння маладыя спецыялісты сустрэліся з начальнікам упраўлення Ігарам Шчасным.

Большасць спецыялістаў – мясцовыя: адвучыліся і вярнуліся дамоў. Аднак ёсць і тыя, хто прыехаў па размеркаванні або за мужам ці жонкай.

Шмат сёлета спецыялістаў дашкольнай адукацыі пасля БДПУ імя Максіма Танка. Раней, па словах Ігара Шчаснага, больш маладых педагогаў прыходзіла ў садкі з педкаледжаў.

Спецыялісты-дашкольнікі амаль усе застануцца ў дзіцячых садках горада. Там у іх ёсць патрэба. Настаўнікі ж будуць працаваць і ў вясковых, і ў гарадскіх школах.

Урачыстыя лінейкі да Дня ведаў правядуць на Смаргоншчыне другога верасня.

 

• Текст доступен на языке: Русский