Фота news-r.ru.

Спрэчка паміж жонкай-маладзечанкай і мужам-грамадзянінам Турцыі здарылася 6 жніўня.

Пра тое, што па вуліцы ў Маладзечне за жанчынай бегае мужчына з нажом, у міліцыю паведамілі адразу некалькі чалавек.

На месцы высветлілася, што 28-гадовы мужчына-грамадзянін Турцыі прыехаў у Маладзечна мірыцца з 24-гадовай жонкай.

Па словах сведкаў, фігурант напаў на жанчыну і стукнуў яе па твары. Пасля вытрас асабістыя рэчы з яе сумачкі і парэзаў нажом пашпарт жонкі.

Як распавяла нам афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук, мужчыну ўзялі пад варту. Узбудзілі крымінальную справу па артыкуле 378 Крымінальнага кодэкса – крадзеж або знішчэнне дакументаў.

– Маладыя людзі пажаніліся ў Турцыі. Жылі там каля года, але адносіны не склаліся і маладзечанка вярнулася дамоў. З мужам жыць яна не хоча. А для таго, каб аформіць развод, трэба ехаць у Турцыю. Мужчына ж хоча памірыцца і для гэтага прыязджаў у Маладзечна ужо не раз, – расказала Юлія Крук.

• Текст доступен на языке: Русский