Фота ria.ru.

16 жніўня дэлегацыя Камітэта адукацыі муніцыпалітэта Чжучжоў Кітайскай Народнай Рэспублікі прыедзе ў Маладзечна.

Паездка ладзіцца для абмену досведам працы сістэм адукацыі, фондаў па падтрымцы таленавітай моладзі і інш.

Госці з Кітая наведаюць у Маладзечне школу №14, гімназію №10, музкаледж імя Агінскага і дзіцяча-юнацкую спартыўную школу.