Загінулы пад цягніком у Маладзечне хлопчык быў гімназістам і добра вучыўся

Учора у Маладзечне на чыгуначным пераездзе па вуліцы Градоцкай загінуў 14-гадовы хлопчык.

Стала вядома, што маладзечанец Андрэй М. быў хакеістам. І ў першынстве Беларусі сярод юнакоў 2005 года нараджэння выступаў за каманду з роднага горада.

Як паведамляе Маладзечанскі РАУС, загінулы хлопчык вучыўся ў адной з маладзечанскіх гімназій. Настаўнікі характарызуюць Андрэя выключна са станоўчага боку.

Міліцыя Маладзечна просіць бацькоў нагадаць дзецям пра тое, што падыходзячы да чыгункінеабходна здымаць навушнікі. А перш чым перайсці, упэўніцца ў адсутнасці цягніка.

14 жніўня матч у рамках Кубка Салея пачаўся хвілінай маўчання.

• Текст доступен на языке: Русский