Фота Андрэя Рагінскага.

Пра гэта карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» распавялі ў аддзеле культуры ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама.

Здымкі зладзяць сёння ўвечары на беразе Віліі ў Ніжнім парку.

Для серыяла «Сямейныя гісторыі» будуць здымаць абрад «Ноч на Купалле».

Па словах спецыялістаў з аддзела культуры ідэалагічнай работы і па справах моладзі, у здымках задзейнічаюць вілейскія калектывы мастацкай самадзейнасці.

Серыял здымае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.

• Текст доступен на языке: ruРусский