Фота essentiallysports.com

У гэтыя выхадныя чатыры футбольныя каманды з Павілля правядуць матчы.

Першая ліга

У Першай лізе чэмпіянату Беларусі стартуе другі круг. «Смаргонь» адправіцца ў Рэчыцу, дзе згуляе з мясцовым «Спутнікам».

Зараз на рахунку смаргонцаў 2 перамогі, 1 нічыя і 11 паражэнняў. Каманда займае перадапошняе месца ў турнірнай табліцы.

17 жніўня ў 17:00, стадыён «Цэнтральны».

Другая ліга

«Маладзечна» на сваім полі працягвае выступ у Другой лізе матчам з «Клецкам».

У маладзечанцаў трэцяе месца ў турнірнай табліцы – 10 перамог і 5 паразаў.

17 жніўня ў 15:00, стадыён «Гарадскі».

«Ашмяны-БДУФК» прымуць дома чысцінскі «Андэрдог». «Ашмяны» знаходзяцца на другім месцы Другой лігі (12 перамог, 2 нічыі, 1 параза), а футбалісты з Чысці займаюць шостае месца (8 перамог, 3 нічыі, 3 паразы).

17 жніўня а 17:00, стадыён ФАК.

• Текст доступен на языке: Русский