Фота Андрэя Рагінскага для vk.com/hcdinamomolodechno

Маладзечанскае «Дынама» сустрэнецца з мінскім «Дынама» у паўфінале Кубка Салея.

У чацвер, 15 жніўня, прайшло лёсаванне паўфінальных матчаў турніру. «Нёман» згуляе з «Юнацтвам» у 15:00, дынамаўскія каманды правядуць апошнюю сустрэчу ў суботу.

Гульня пройдзе 17 жніўня ў 19:00 у Оршы.

Галоўны трэнер маладзечанскага «Дынама» Дзмітры Краўчанка пракаментаваў вынікі лёсавання для афіцыйнай групы клуба.

– Вельмі выдатна, што нашым апанентам стане галоўная каманда краіны. Гэта будзе добры спарынг. Усе нашы спартсмены і трэнерскі штаб прыкладуць максімум намаганняў, каб аказаць годны супраціў. Згуляем з «Дынама», як у апошні раз. На самай справе, мы вельмі задаволеныя вынікам лёсавання. З астатнімі супернікамі ў нас будзе магчымасць сустрэцца ў рамках чэмпіянату краіны, а шанец прайсці экзамен мінскімі дынамаўцамі выпадае вельмі рэдка.

• Текст доступен на языке: ruРусский