Фота sb.by у якасці ілюстрацыі.

У Маладзечанскім раёне 16 і 17 жніўня правядуць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Правапарадак», каб пяпярэдзіць і спыніць злачынствы і адміністрацыйныя парушэнні ў грамадскіх месцах.

У гэтыя дні міліцыянеры будуць узмоцнена працаваць. Адна з галоўных мэтаў комплекснага мерапрыемства – стабілізаваць аператыўнае становішча ў горадзе і раёне.

За сем месяцаў гэтага года на Маладзечаншчыне становіцца больш злачынстваў у грамадскіх месцах. Усяго іх зарэгістравана 185.

Актуальнымі застаюцца праблемы крадзяжоў ровараў, пашкоджанні аўтамотатранспарту на неахоўных стаянках, угоны.

Міліцыя актывізуюе дзеянні і па індывідуальнай прафілактыцы. Пільную ўвагу нададуць асобам, схільным да здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў.

• Текст доступен на языке: Русский