Фота shutterstock

МНС Беларусі расказала, чаму можа загарэцца аўто і як гэтага пазбегнуць.

У асноўным, узгаранні ў аўтамабілях пачынаюцца з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі.

Сярод такіх прычын: замыканне ў электраправодцы, няспраўнасць дэталяў аўтамабіля, нядбайнасць пры перавозцы лёгкаўзгаральных грузаў, праліў і ўзгаранне паліва, разгерметызацыя паліўнай сістэмы.

Загарэцца аўтамабіль можа як на стаянцы або ў гаражы, так і падчас руху.

Рэкамендацыі, каб прадухіліць узгаранне аўтамабіляў:

– выконваць правілы пажарнай бяспекі пры абслугоўванні і эксплуатацыі транспартнага сродку;
– своечасова звяртацца для праходжання тэхнічнага абслугоўвання (рамонту) аўтамабіля;
– пастаянна сачыць за яго спраўным станам, асабліва звяртаючы ўвагу на электраправодку і паліўную сістэму;
– усталёўваць магнітолу, сігналізацыю, перадпускавыя падагравацелі рухавіка толькі ў спецыялізаваных цэнтрах;
– не пакідаць аўтамабіль, не адключыўшы рухавік;
– заўсёды ў аўтамабілі неабходна мець аптэчку з медыкаментамі, вогнетушыцель ёмістасцю не менш за 2 літры і не сінтэтычную накідку;
– вогнетушыцель лепш трымаць у лёгкадаступным для сябе месцы;
– на перыяд маразоў не ўцяпляць рухавік і не адаграваць яго адкрытым агнём;
– выключыць курэнне ў салоне аўтамабіля.

• Текст доступен на языке: ruРусский