Рассельгаснагляд зняў некаторыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі двух маладзечанскіх прадпрыемстваў, паведамляе ведамства.

Зняты раней уведзеныя абмежаванні на пастаўкі натуральнамалочнай прадукцыі Маладзечанскага малочнага камбіната і некаторыя абмежаванні на прадукцыю ТАА “Акдзімол” з Хажова пад Маладзечнам.

У паведамленні гаворыцца таксама аб прадукцыі з Барысаўскага мясакамбіната.

Такое рашэнне прынята на падставе атрыманых ад беларускага боку матэрыялаў расследаванняў, прынятых мер для ліквідацыі выяўленых парушэнняў, а таксама з улікам гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Адсыланая ў Расію прадукцыя гэтых прадпрыемстваў мусіць быць вырабленая з 16 жніўня 2019 года і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.

• Текст доступен на языке: Русский