Сёння па дарозе на Мядзел машына насмерць збіла жанчыну. Вінаватага шукалі

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал прэс-сакратара МУС.

Каля гадзіны таму на 21-м км на аўтадарозе Р58 «Мінск-Калачы-Мядзел» (паварот на д.Комсомолец) быў учынены наезд на жанчыну-пешахода, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе. У выніку наезду яна памерла на месцы здарэння.

Вінаваты аварыі ўцёк з месца здарэння. Як паведамляюць відавочцы, марка машыны – Лянча, універсал серабрыстага колеру.

Да месца здарэння выбыла следча-аператыўная група, супрацоўнікі ДАІ, медыкі.

Праз 17 хвілін пасля першага паведамлення ў МУС паведамілі, што вінаваты сам вярнуўся на месца здарэння.

Відавочцаў ДТЗ просяць звярнуцца ў ДАІ УУС Мінаблвыканкама па тэлефонах: 8 (017) 204-44-44 або 102

• Текст доступен на языке: Русский