Фота minobl.mvd.gov.by

У Маладзечанскі РАУС звярнулася 54-гадовая жыхарка пасёлка Чысць з заявай, што трое невядомых сагналі яе аўтамабіль.

Аператыўнікі высветлілі, што два дні таму жанчына прыгнала свой аўтамабіль «Шкода Фабія» на рамонт не на СТА, а ў гараж да знаёмага майстра.

Праз час ёй паведамілі, што яе аўто без задняга бампера і са шпатляванымі дзвярыма едзіць па пасёлку. Жанчына прыехала ў гаражны кааператыў і не выявіла на месцы ні аўтамабіль, ні самога майстра.

У хуткім часе супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі падазраванага. Ім аказаўся беспрацоўны 28-гадовы жыхар пасёлка Чысць. Мужчына раней неаднаразова трапляў у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ, у тым ліку і за язду ў стане алкагольнага ап’янення — нават быў прыцягнуты за гэта да крымінальнай адказнасці. Сярод яго «подзвігаў» таксама і кіраванне транспартам без правоў. На гэты раз адсутнасць пасведчання кіроўцы не спыніла ліхача.

Міліцыянеры знайшлі аўтамабіль жанчыны. Незамкнёная «Ш7кода» была прыпаркаваная на зялёнай зоне ў пасёлку. Сам зламыснік у гэты час замкнуўся ў доме і не хацеў пускаць людзей у пагонах. Аднак яго затрымалі і даставілі ў РАУС.

У дзеяннях мужчыны угледжваюць прыкметы складу злачынства па арт. 214 КК Рэспублікі Беларусь «Згон транспартнага сродку».

На момант затрымання мужчына быў з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення, не выключана, што і транспартным сродкам ён кіраваў ужо нецвярозы.