Сёння, 17 жніўня, ад раніцы да вечара на гарадскім пляжы на беразе Вілейскага вадасховішча ладзяць «Юшка-фэст».

Перад святам публіку разаграваў калектыў Вілейскага дзяржаўнага каледжа:

– Мы пачалі са сцэнкі-легенды пра ўтварэнне Вілейкі – сумнай гісторыі пра каханне Вілляны і Сцяпана. Хлопец ператварыўся ў камень. Яго дзяўчына заплакала, а з яе слёз утварылася рака Вілія. Потым былі песні, у тым ліку і наша з Аляксандрам Высоцкім, – распавёў Ігар Кіцікаў.

На пляцоўцы Вілейскага дзяржаўнага каледжа гатуюць юшку.

Па словах дырэктара каледжа, навучэнцы з выкладчыкамі наварылі 150 літраў юшкі.

І чарга па юшку была куды даўжэйшай за чаргу па хот-догі, заўважыў Ігар Кіцікаў.

Адмыслова да фэсту ў каледжы зрабілі сувеніры – магніты і кубкі.

Віктарына рыбную тэму.
Вясёленькая фотазона.

На свяце каля 20 сельсаветаў Вілейшчыны прадстаўлялі свае падворкі. Тут былі стравы з рыбы, печыва, ракі і візітоўка свята – юшка.

На адкрыцці фестывалю старшыня Вілейскага райвыканкама Алег Бегунец прывітаў гасцей па-беларуску.

А старшыня таварыства «ЗОВіК» Таццяна Цітуленка адзначыла:

– Толькі вы, дарагія віляйчане, вызначылі, што фэсту быць. Мы доўгі час сумняваліся, ці варта сёлета яго праводзіць. Але вашыя пытанні пра тое, калі ж будзе фэст, пераканалі нас, што трэба ладзіць свята.

Вілейскі цэнтр дадатковай адукацыі ладзіў шмат актыўнасцей для дзяцей. У тым ліку, спаборніцтвы па шашках.
На падворку Ільянскага сельсавета варылі ракаў.
Гаспадар ільянскага падворка – старшыня сельвыканкама Аляксандр Мікуцкі.
А вось і ўся кампанія.

Арганізатары стараліся зрабіць свята па магчымасці экалагічныс. Той, хто прыйшоў са сваім кубкам, мог бясплатна папіць квасу.

Жывая сскульптура.

Фэст ладзілі ў трэці раз. Як праходзіў першы, можна пачытаць тут.

На падворку Крывога Сяла.
На беразе вадасховішча народ чакае Нептуна.
Нептуна са світай прывёз начальнік Вілейскай выратавальнай станцыі Ягор Роўда.
Адпачынак ля вады.
На падворку Асіпавічаў.
Гаспадынькі частуюць юшкай.
Журы на чале з Алегам Бегунцом (у цэнтры) вызначае, чыя юшка лепшая.

Фота аўтара.

 

• Текст доступен на языке: ruРусский