Фанаты «Дынама-Маладзечна» ў Оршы. Фота vk.com/hcdinamomolodechno.

Сёння ў рамках Кубка Салея ў Оршы прайшлі паўфінальныя гульні. «Нёман» усухую саступіў «Юнацтву» (0:3), а ў вячэрняй гульні адбылася сапраўдная сенсацыя: мінскія дынамаўцы саступілі «Дынама-Маладзечна».

У другім матчы «фіналу чатырох» дынамаўцы з Маладзечна перамаглі мінскіх аднаклубнікаў. Байцы Дзмітрыя Краўчанкі ашаламілі суперніка яшчэ ў першай дзесяцімінутцы – Вячаслаў Лісічкін і Аляксандр Зубрыцкі пакаралі абарону сталічных хакеістаў за памылкі ў сваёй зоне, паведамляе Федэрацыя хакея Беларусі.

У другім перыядзе становішча мінчан стала практычна бядотным, калі прапусцілі трэцюю шайбу. Але каманда Вудкрафта працягнула барацьбу і ў заключнай трэці скараціла разрыў да мінімуму – вызначыліся Кірыл Гатавец і Аляксандр Паўловіч.

Для таго, каб перавесці гульню ў овертайм, менчукам трэба было закінуць яшчэ раз за дзве хвіліны. Вудкрафт зняў брамніка, выпусціў шостага гульца, але поспеху гэта не прынесла – на апошніх секундах матчу Вячаслаў Лісічкін паразіўшы пустыя вароты і такім чынам аформіў дубль.

4:2 — «Дынама-Маладзечна» другі раз у гісторыі згуляе ў фінале Кубка Салея з «Юнацтвам» (пачатак матчу ў нядзелю ў 17:00). Мінскія дынамаўцы паспрачаюцца з «Нёманам» за трэцяе месца (13:00).

• Текст доступен на языке: ruРусский