На вуліцы стрыт-фуда ў Маладзечне зладзілі вечарыну ў стылі «Мафія».

Удзельнікі глядзелі фотавыставу аб жыцці людзей з інваліднасцю, прайшлі дэтэктыўны квэст ад «Рэгіянальнай газеты» і гулялі ў мафію. Таксама адбыўся конкурс сярод людзей, якія былі апранутыя ў «мафіёзным» стылі.

На свяце будзе скрыня для дабраахвотных ахвяраванняў ад «Бумеранга дабра». Сродкі пойдуць на лячэнне дзесяцігадовага хлопчыка Антона з Маладзечаншчыны.

Фота Настассі Уткінай.

• Текст доступен на языке: Русский