Фота ont.by

У Смаргоні на сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 14 жніўня, разгледзелі пытанні аб размеркаванні дадатковых сродкаў, якія паступілі ў раённы бюджэт. 

У выніку абмеркавання і галасавання вялікая частка грошай пойдзе на патрэбы аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Асноўныя – вуліца Асланова, дваровая тэрыторыя, прылеглая да дома №41 па вуліцы Савецкай, рамонт вуліцы Заводскай.

Больш за мільён рублёў прызначана для патрэб сельскай гаспадаркі. Самая затратная частка – рэканструкцыя фермы «Астранаўт».

Дэпутаты вырашылі вылучыць сродкі на бягучы рамонт ва ўстановах адукацыі і культуры, рэканструкцыю спартыўных аб’ектаў, замену ліфтаў у цэнтральнай раённай бальніцы.

Фота shliah.by

• Текст доступен на языке: ruРусский