Ульянаўскі падлетак забіў сваю сям’ю з пяці чалавек і скончыў жыццё самагубствам.
Ён пакінуў перадсмяротную запіску. Пра гэта паведамляе INTERFAX.RU.

– Падлетак ва Ўльянаўскай вобласці зарэзаў сям’ю і скончыў жыццё самагубствам, паведаміла ў нядзелю “Інтэрфаксу” інфармаваная крыніца.

“У вёсцы Патрыкеева ў прыватным доме знойдзены целы пяці загінулых: траіх дарослых і дваіх дзяцей. Яшчэ адно цела выяўлена за межамі дома, гэта падлетак, як мяркуецца, ён жа і здзейсніў напад, а потым скончыў жыццё самагубствам. Усе члены адной сям’і”, – распавяла крыніца.

Па дадзеных суразмоўцы агенцтва, ва ўсіх загінулых колата-сечаныя раны.

Іншая крыніца паведаміла агенцтву, што абодва забітых дзеці 2015 года нараджэння.

“Цела выяўленыя днём у суботу, дакладны час і матыў забойства вызначаюцца”, – сказаў суразмоўца агенцтва.

• Текст доступен на языке: Русский