На Маладзечаншчыне кралі паліва і муку, распівалі спіртное ў грамадскіх месцах. За суткі здарылся больш за 150 правапарушэнняў

16 жніўня ў Маладзечанскім раёне стартаваў асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Правапарадак». Міліцыя перайшла на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

У рамках мерапрыемства ў вёсцы Селеўцы міліцыя знайшла найбуйнейшы падпольны цэх самагонаварэння.

Узбудзілі дзве крымінальныя справы па арт. 186 «Пагроза забойствам».

ДАІ склала каля 90 адміністрацыйных пратаколаў. Акцэнт быў зроблены на наяўнасць у кіроўцаў транспартных сродкаў адзнакі аб допуску да ўдзелу ў дарожным руху.

Ноччу асаблівую ўвагу ахоўнікі парадку надалі забаўляльным установам і запраўкам у горадзе. У дачыненні да больш за 40 грамадзян склалі пратаколы за распіццё алкаголю ў грамадскім месцы або з’яўленне ў п’яным выглядзе.

Затрымалі 47-гадовага злоснага ўхіліста ад грамадскіх работ. Мужчына без пастаяннага месца жыхарства, злоўжывае спіртным. На момант затрымання ён знаходзіўся ў гасцях у прыяцелькі. Акрамя таго, аператыўнікі ўстанавілі месцазнаходжанне без вестак зніклай 33-гадовай жанчыны.

Было два дробных крадзяжы работнікамі прадпрыемстваў: у двары шматкватэрнага дома быў затрымалі мужчыну, які выкраў 80 літраў дызпаліва з мясцовага ДРСУ.

Яшчэ адзін работнік скраў 15 кілаграмаў мукі з сельгаспрадпрыемства.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский