Фота vk.com/lflminskby

Дзве маладзечанскія каманды – «Molo» і ЛСК «ІВА»  – занялі другое і трэцяе месца ў Кубку па аматарскім футболе. 

Розыгрыш турніру пачаўся з групавога этапу. Каманда «Molo» выступіла ў групе «А» з «САВ-Сэрвіс» (Мінск), «Дзінас» (Докшыцы), «Слодыч» (Мінск), «Timeoutclub.by» (Мінск). Другая маладзечанская каманда ЛСК «ІВА» згуляла ў групе «В» з калектывамі «Віцязь» (Мінск), «Flexy» (Мінск) і «Фларыда» (Віцебск).

Па выніках групавога этапа маладзечанскія каманды занялі першыя месцы ў сваіх пулах.

У паўфінал выйшлі чатыры каманды: ЛСК «ІВА», «Віцязь», «САВ-Сервіс», «Molo».

У 1/2 плэй-оф «САВ-Сэрвіс» абыграў ЛСК «ІВА», а «Molo» выйшаў у фінал у серыі пенальці з мінскім «Віцязем». У матчы за трэцяе месца маладзечанцы з ЛСК «ІВА» буйна перамаглі «Віцязь». А ў гульні за залатыя медалі футбалісты з «Molo» саступілі «САВ-Сервіс».

Трэнер футбольнага клуба БАТЭ Аляксей Бага асабіста ўручыў кубкі і медалі лепшым камандам.

Лепшым брамнікам кубка «ЛФЛ-2019» прызнаны гулец каманды «Molo» Аляксандр Вайда.

Аляксандр Вайда – лепшы брамнік Кубку.

• Текст доступен на языке: ruРусский