Вось так пазагараць на гэтым тыдні не атрымаецца. Фота Аксаны Ярашонак.

У аўторак ноччу па паўночным захадзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Месцамі моцныя залевы.

Уначы – + 13 … 19°С, днём – + 22 … 28°С.

У сераду па паўночным захадзе ў асобных раёнах моцныя дажджы. Уначы – + 12 … 19°С, максімальная днём – ад +18 ° С па паўночным захадзе да +31°С па паўднёвым усходзе краіны.

У чацвер, 22 жніўня, кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Днём – + 18 … 24 ° С.

У пятніцу і ў гэтыя выходныя пад аховай антыцыклону нас чакае цалкам камфортнае летняе надвор’е, толькі ў ранішнія гадзіны даволі халаднавата. Днём – + 20 … 26°С.

• Текст доступен на языке: Русский