Фота Марыі Дрыгалёвай

У «Смаргоні» буйная перамога, маладзечанцы ўсухую абгулялі «Клецк», а «Ашмяны» з мінімальнай перавагай перамаглі «Андэрдог».

Першая ліга

Смаргонскія футбалісты заваявалі трэцюю перамогу ў чэмпіянаце Першай лігі. У гэтую суботу «Смаргонь» гуляла з рэчыцкай камандай.

«Спутнік»: 75′ – Валеры Патароча (пенальці), 80′ – Ігар Ясінскі, 83′ – Ян Сянкевіч.

«Смаргонь»: 36′ – Уладзімір Казко, 50′ – Дзмітры Харнаўцаў, 53′ – Дзмітры Харнаўцаў, 76′ – Сяргей Цвяцінскі, 90+2′ – Дзмітры Харнаўцаў.

«СПУТНІК» 3:5 «СМАРГОНЬ»

Другая ліга

Маладзечанцы працягваюць пераможную серыю. На гэтых выхадных зялёна-белыя перамаглі на дамашнім полі клецкіх футбалістаў.

«Маладзечна»: 26′ – Ігар Талькоўскі, 69′ – Мікіта Дудо, 90+1′ – Уладзіслаў Кнацько-Штэрк.

«Маладзечна» 3:0 «Клецк»

«Ашмяны» перамаглі «Андэрдог» на сваім полі. Ашмянцы забілі адзін гол у першым тайме, якога хапіла для перамогі над чысцінскімі футбалістамі.

«Ашмяны»: 12′ – Дзмітры Купнеўскі.

«Ашмяны» 1:0 «Андэрдог»

Фота Сяргея Владыка

• Текст доступен на языке: ruРусский