Фота прэс-служба Дынама-Маладзечна

У гэтыя выхадныя хакейны клуб «Дынама-Маладзечна» прымаў удзел у «фінале чатырох» Кубка Салея.

У суботнім, паўфінальным паядынку, лёсаванне звяло маладзечанскую каманду з прадстаўніком Беларусі ў кантынентальнай хакейнай лізе «Дынама-Мінск». Маладзечанцы стварылі сенсацыю: яны перамаглі мінчан з лікам 4:2. Галы забілі Павел Баярчук, Аляксандр Зубрыцкі, а Вячаслаў Лісічкін аформіў дубль.

Маладзечанскае «Дынама» сенсацыйна абыграла мінскае і выйшла ў фінал хакейнага Кубка Салея

У нядзелю, 18 жніўня, падапечныя Дзмітрыя Краўчанка сустрэліся з чэмпіёнам краіны сталічным «Юнацтвам». Гульня завяршылася на карысць мінскай каманды 3:2. Шайбамі адзначыліся Вячаслаў Лісічкін і Дзмітры Амбражэйчык.

• Текст доступен на языке: ruРусский