У Даўгінаве невядомыя збілі сабаку і ўкінулі яго ў вулічную прыбіральню

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» паведаміў чытач, валанцёр з Вілейкі Аляксей Сюдак.

Па словах Аляксея, першапачаткова сабаку заўважылі ў Даўгінаве. Ён прыйшоў ў вёску разам з будслаўскай пілігрымкай.

Валанцёры праз інтэрнэт шукалі новых ці старых гаспадароў.

Так сабака выглядае цяпер. Фота забяспечанае Аляксеем Сюдаком.

17 жніўня Аляксею напісала  жыхарка Даўгінава Натальля Млечка, што нехта збіў сабаку і ўкінуў яго ў вулічную прыбіральню, што на вуліцы Савецкай.

Аляксей патэлефанаваў на 101. Вілейскія выратавальнікі дасталі сабаку з прыбіральні.

– Я вельмі ўдзячны супрацоўніку Алегу і яго калегам за дапамогу, – кажа Аляксей.

Сабака быў моцна збіты. Вілейскія валанцёры забралі сабаку і адвезлі яго да ветэрынара ў Маладзечна.

Яму паставілі кропельніцу, зрабілі патрэбныя ін’екцыі, апрацавалі раны.

Цяпер Багдан (так назвалі сабаку) на ператрымцы ў Вілейцы.

• Текст доступен на языке: Русский